Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пушок уцякач

Ляжаў маленькі камячок,
Дрыжэў ад восеньскага ветра.
І нібы скрыпача смычок, –
Выводзіў жаласнае рэтра.
Суседскі хлопчык-малышок, –
Катка, які шукаў прытулку, –
Пачуўшы кволы галасок,
Схапіў і стрэлам па завулку.
…Не заўважаў на сцежцы лужын.
Ён лашчыў ручкай белы шоўк:
“Цябе я не пакіну, дружа!
Ты болей не ўцякай, Пушок!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пушок уцякач - Вацлаў Хадасевіч