Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не баяўся, браце, сцюжы

Я не баяўся, браце, сцюжы,
Але ўцякаў ад мітусні,
Калі зайшоў к табе, мой дружа,
Паціху дзверы расчыніў.

Мне, ведай, трохі стала цяжка
Быць сярод злыдняў аднаму.
Не пагарджай маёй сярмяжкай,
Дай цябе, дружа, абніму.

За дарагімі берагамі
Ёсць маладосць і наш баркас…
Ну вось… Ізноў ты з пірагамі…
Ізноў гасціннасць на паказ…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не баяўся, браце, сцюжы - Кастусь Кірыенка