Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабуліны казкі

У бабулі маёй
Рукі лоўкія,
У бабулі маёй
Песні доўгія.

Разматае клубок
З новай казкаю,
Прыйдзе хітры каток,
Трэцца з ласкаю.

Хоча лапкі пагрэць,
Завуркоча ён,
Ні гуляць, ні дурэць
Нам не хочацца.

Вось і дзень праляцеў,
І не спіцца нам.
Бабка казкі пляце
Чараўніцаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бабуліны казкі - Вера Вярба