Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Навальніца ў думках

Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца.
Шыбы рве неўтаймаваны вецер.
Адчуваю: хутка навальніца.
Навальніца ў думках… і на сэрцы.
Быццам тысячы маленькіх змеек
абвіваюць. Іх балюча джала.
Як з тым болем можна прымірыцца,
што ёсць “я” і “ты”, а “нас” не стала?
Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца…
Адчуваю…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Навальніца ў думках - Вольга Бялова