Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сумнае

Я ў карагодзе згубленых дзён,
Дзе людзі, нібы тыя пачвары.
Не памятаю нечых імён,
Не памятаю некалькі твараў.
Я страціў здольнасць лётаць скрозь дах,
Адлюстраваннем быць і паветрам,
і адчуваю жудасны страх
У даўжыню памерацца з метрам.
і гэта ўсё сумотна, сябрук,
Як быццам побач край, а за краем
імклівы час выслізгвае з рук
і неўзабаве мы паміраем.

07.09.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сумнае - Сяргей Махнач