Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шэсць

Калі табе шэсць –
Страшэнна ўявіць
Што там – за возерам блакіты
За светам дзе лятаюць птушкі
А на аблоках – дрэвы і анёлы
За гэтай веліччу дзіцячых мар
Ёсць цемра… небыцце і космас
Я памятаю, доўга плакаў
Калі даведаўся пра гэта

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шэсць - Аркадзь Брут