Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчасця мех

Як нас Бог спарадзіў,
Мехам шчасця надзяліў:
Можам бачыць, можам пець,
Думкаю ў сусвет ляцець.

Белы свет прывітаць,
Ласкаю адараваць,
Згладзіць цяжкасці свае –
Хай любові ўсім стае.

Прабачай іншым злосць.
Многа ў свеце цудаў ёсць.
Сыдзе цемра, згіне зло,
Калі будзем заадно.

Не марудзь, не чакай,
Людзям шчыра спагадай.
Не схуднее шчасця мех,
Калі дорым добры смех.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчасця мех - Ядвіга Рай