Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І радасць, і слава, і шчасця імгненне

І радасць, і слава, і шчасця імгненне,
І роднага дома парог –
Каб верыць: з табою ад нараджэння
Бог.
Хваробы, сумненні і расчараванні –
Каб зразумець ты змог,
Што гэтаму свету адно апраўданне –
Бог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш І радасць, і слава, і шчасця імгненне - Вольга Русілка