Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш За імгненнем бяжыць імгненне

За імгненнем бяжыць імгненне,
Нібы кадры нямога кіно.
Вечнасць грае ў тэатры стварэння,
Нараджаючы цень і святло.

За хвілінай мінае хвіліна,
Быццам сэрца біццё без душы.
Зоркі стынуць адвеку няспынна
У прасторы касмічнай імшы.

За гадзінай сплывае гадзіна,
Нібы хвалі бурлівай ракі.
Сустракаецца маці з сынам
Паміж часам у снах на Дзяды…

За гадамі імкнуцца стагоддзі,
Рысакамі імклівых падзей.
У імгненнях народжаных богі
Стынуць зоркамі ў бляску вачэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За імгненнем бяжыць імгненне - Павел Гаспадыніч