Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яблыкі сьнежня

Моўкнуць у чароўным сьне зьніклыя сядзібы,
Яблыкі ў тваім вакне стынуць паміж шыбаў,
Лёгкі сьнегавы кілім лёг над кожным дахам,
І над комінамі дым льецца млечным шляхам.

Сад у месячным сьвятле – ціша, нібы ў раі,
Толькі на тваім стале сьвечка дагарае.
Сьвецяць яблыкі з вакна, як дзясятак сонцаў…
Хай такая ноч адна доўжыцца бясконца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яблыкі сьнежня - Антон Рудак