Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты выйграў

Ты выйграў:
адзін да трох.
Чаго яшчэ болей трэба?
Ты выплакаў – колькі мог.
Памножыў тугу на неба.

Сустрэўся з сабой самім
у восеньскай дымнай прысадзе.
І сам – нібы восеньскі дым.
І страта ў тваім паглядзе.

Кастрышчы – па кімсьці нібы –
палілі пажоўклае лісьце.
І паўставаў на дыбы
вецер, як і калісьці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ты выйграў - Валерыя Кустава