Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Зжаўцелае лісьцё

Зжаўцелае лісьцё
Прыводзіць у захапленьне…
Марную час адзін
Бяз колішніх сяброў.
Іду я напрасткі
Туды, дзе сьвеціць сонца
Сярод вялікіх хмараў
Над дахамі дамоў.

Шчымяць у грудзёх пачуцьці.
У васеньняй адзіноце
Узгадваю сваё
Мінулае жыцьцё.
Ужо я не зайду
Туды, дзе сьвеціць сонца,
Бо вечар надышоў,
Схавалася яно…

А можа я такі ж
Зжаўцелы ліст апалы?
Матляюся ў віры,
Як складзецца жыцьцё.
У сьвеце ліхтароў
Пад ветру сьвіст працяжны
Спакою не дае
Зжаўцелае лісьцё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зжаўцелае лісьцё - Аўтар невядомы