Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пабудзь са мной

Асеньняя шчымлівая дарога,
I ты – неспадзяванкай незямной.
Я пра цябе ня ведаю нічога…
Пабудзь са мной.
Пабудзь са мной…

Ня я шапчу, а лісьце,
Што шаргаціць у сутані лясной.
Было вясёлым і яно калісьці…
Пабудзь са мной.

Якая далеч мгліцца за плячамі,
Якая высь над першай сівізной!
А мы ніколі гэтак не маўчалі…
Пабудзь са мной.

Нішто мяне ня ўсьцешыць…
I ня зьдзівіць…
Ты будзеш самай лепшай навіной.
Вачэй тваіх адтайваюць ільдзінкі…
Пабудзь са мной.

Чым станем потым мы ў вялікім сьвеце:
Зямлёй,
Травой
Ці зоркаю скразной?
Прамень надзеі не згасае, сьвеціць…
Пабудзь са мной,
Пабудзь са мной…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пабудзь са мной - Сяргей Законнікаў