Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАРНіКі

Прайшло 72 гады, як пачалася Вялікая Айчынная вайна.
і пачалася яна на Беларусі. Помні гэта, сучаснік!

Зляцеліся, як тое вараннё,
У чорных новенькіх мундзіраx.
Людзeй палілі з іх жыллём,
і выразалі крыж на спінах.
Маленькіх дзетак – на штыкі,
і кроў бацькоў вадою лілі,
Цяклі густыя раўчукі,
А зверы іх глыткамі пілі.
Зшалела зграя тых гіен –
Старых клыкамі дарывалі
і не чакалі перамен,
і божай кары не чакалі.
А потым лезлі ў пятлю,
Ды апускалі свае вочы.
Ляглі не пеплам у раллю,
На сотню год – у цемру ночы.
Прайшла вайна, забыў народ,
Як дагаралі нашы вёскі.
А моладзь цягне на ўсход,
Навошта ей радныя плёсы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КАРНіКі - Сяргей Брандт