Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы, азірнуўшыся, бачым сны

Мы, азірнуўшыся, бачым сны
дождж, восеньскіх вуліц пустыню.
Там за вакном – бязмоўя карціны,
У смузе святла – сілуэты, вітрыны

А можа, гэта сябе мы бачым?
Калі каханне сваё адзначылі.
Спаткання і ў дождж, і ў снег, мы чакалі,
І, ўсміхаючыся, пад парасонам стаялі,
І таксама – разгараліся ліхтары.

Дыміць забытая кава з цытранай…
Успаміны душы, у вакне ўспаміны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы, азірнуўшыся, бачым сны - Сяргей Кандзідыч