Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег на вуліцы і ў душы

Снег на вуліцы і ў душы
замятае сцяжынкі ўсе…
Ты самоту-адчай заглушы,
хай надзея ўзрасце пакрысе.

Хай забудзецца прышлае зло,
хай сплыве, як расталы снег.
А пакуль няхай шчасця святло
грэе нас на яве – не ў сне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Снег на вуліцы і ў душы - Мікола Аляхновіч