Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белы снег

Белы снег, нібыта забыццё,
лёг на дол так хутка і ахвоча.
Я яшчэ не вытрывала ўсё,
я яшчэ шукаю твае вочы.

Ты прабач, што я ізноў пішу
як замову нашыя імёны.
Ты прабач за сэрца, за душу.
Усё прабач і не пашлі праклёну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Белы снег - Таццяна Барысава