Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Белы храм

У мазырскай Даліне Анёлаў,
Дзе Прыпяць, нібыта сляза,
Узняў нескароную голаў
Белы храм з-пад няверы ляза.

Так распяты Хрыстос уваскрэснуў
У зняверанай кожнай душы.
І парой ясназораю ўвесну
Пакаянне прыйшло на крыжы.

Разгавейся ж, душа, у прычасці.
Час апостальскай веры настаў.
Спазнавай найвялікшае шчасце,
Прымаючы шчыра Хрыста.

У маленні маім ружанцовым
Можа, крыху суцешыцца боль
Занядбанай, замучанай мовы,
Што у храме знаходзіць спатоль.

Уваскрэслае Божае слова
Хай ажывіць Палесся душу.
Зберажэ Беларусь у вянку палыновым-
Аднаго у малітвах прашу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Белы храм - Ніна Аксёнчык