Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белы

Заманлівая далячынь вяршыняў недалёкіх гораў
Блакітнацелых у зялёнай футры з белым капялюшам
Узброеная спевам ветру па-над ціхім ф’ёрдам
Спакусіць не аднойчы на цябе забыцца назаўсёды

Салодкажарсны паx шыпшыны ў мястэчку,
Што з пакон дзён завецца “Горад ружаў”,
Распалымялі водары маліны і духмяных смолаў.
Дурманіць галаву, бянтэжыць сэрца, распранае душу…

А памятаеш, як у светлыя імгненні майго маленства
Спявала ты мне казачныя сны пра непарушнасць
Сваіх пачуццяў да дзяцей світанку існавання
Шапотам жыта ў міжазёрры прамяніста-залатога?

Забылася, дурніца, збочыла са шляху, пра які мы
З табою мроілі пад знічкамі яскравымі спрадвеку,
Глядзіш ад абуджэння ў бок, дзе сонца ўзыходзіць
А я не там, павер – ніколі тамашняю лялькаю не буду

Ты ведаеш, яна амаль як ты – даверлівасць і цнота
Ёй уласцівыя не менш, але пры гэтым, упэўненасць,
Халоднасць і рашучасць, зрабілі непакорлівай, жаданай
Стрымацца з кожнай хвіляю, здаецца, ўсё больш пакутна

Прашу, надай надзею, на імгненне звярні вачэй бяздонне
Блакітнаю крыніцаю-слязою, што Нёман плыняю прыносіць
Туды, дзе ад цябе штодзень хаваецца свяціла
Плюнь у твар путане брыдкай ў абліччы медзвядзёвым!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Белы - Алесь Губін