Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СТРЫЖЫ

Каменнепадамі стрыжы…
Быццам з берага-гары
гэта чорныя глыжы
на пагібель машкары.

Піск, віск, енк і нават звон
над Заходняю Дзвіною.
І яшчэ антыцыклон
на жывое йдзе вайною —

Ад спякоты не ўцячы.
Ні хмурынкі, ні аблока.
Паглядзіш удалячынь —
там цыклоп залатавокі,

Сіні-сіні, зліўся з небам…
Месяц ліпень у бядзе.
Паліваць вадою трэба,
а не то ён прападзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СТРЫЖЫ - Лявон Неўдах