Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Баравіна

У кожнага быць павінна
Свая баравіна,
Дзе трымаюць на зялёных руках
Сосны
Самае зыркае сонца.

Убачу заўсёды
Са стэпу і мора
Вышыньку
Роднага бору.

Дзе б я ні быў –
Баравіна са мной.
Хоць аднойчы за лета
Мне трэба
Паляжаць пад высокай сасной,
Парадніць вочы з небам.

Блакітны верас,
Баравікі
Пахнуць дзяцінствам заўсёды.
Тут ваявалі
Мае дружбакі
У партызанскія годы.

Вецер, табе пагусці пара
У сонечных верхавінах…
Каму сіні стэп,
Каму гара,
А мне мая баравіна –
Маленства майго краіна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Баравіна - Пiмен Панчанка