Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Той самы менскі краявід

Той самы менскі краявід,
Адно што сонца стала болей:
Мінаецца зіма паволі
І птаства з выраю ляціць.

Наперад выглядалі шлях,
Няўцям тады было нікому,
Што ўсе мы вернемся дадому,
Як стомімся ў чужых краях.

І я хачела кіраваць
Жыццем. Выпроствала я крылы,
А доля мне інакш судзіла:
Дзіця вучыла калыхаць.

Зноў пазіраю ў вышыню
І мне сусуецца па ўзлетах…
Іду сабе ў гумовых ботах.
Вам здасца, плачу? Не – пяю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Той самы менскі краявід - Наталля Русецкая