Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брату Анатолю

Брату Анатолю.

Белбога стрэнь ці Чарнабога –
Іх праўды, ілжы – не чапай,
Нясі прывід жыцьця былога,
Ідзі праз сьцюжы да цяпла.

Жыві і памятай: ёсьць доля,
Нам непаўторная знаў’я,
У ёй што здарылась з табою –
Усё гэта доля ёсьць твая.

Званы прымай і віраваньні,
Праз асалоды – горыч страт,
Жыцьцё якім быць намагае –
Такім і будзь у ім, мой брат.
-09.02.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Брату Анатолю - Міхась Карцялёў