Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брату Пятру

Брату Пятру.

Укіпцілася – не адпускае
Аблогаю з усіх бакоў,
Арэляй розум твой вагае,
Тваю яву і жыцьцё.

Віруюць розум памарокі
І яснабачаньні бяруць,
Каб не тануў, каб знаў ёсьць хто ты
І як цябе з мальства завуць.

Радство, братэрства – рэч такая;
Не шаргацяць абы-травой,
Не лісьцем жоўклым ападаюць,
А вузлы множаць каранёў.

Радство, братэрства – рэч такая:
На іх грашэй не згандляваць,
Але ж ім корні падсякаюць,
Калі прадаўца брата брат.

Радство, братэрства – рэч такая:
Як і жыцьцё – не утрымаць,
Бо прыйдзе дзень, часіна стане –
І ўсё прыдзецца пакідаць.
-24.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Брату Пятру - Міхась Карцялёў