Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Восеньская Прыпяць



Туману сетка кінута нядбайна,
Свінцова ў небе стульваюцца хмары,
і Прыпяць па-асенняму звычайна
Мяне вітае вадзяным гушчарам.

Са свістам вецер кінуўся з чароту,
Садраў рыўком пацеркі ў рабіны
І, п’яна найграўшыся ў ахвоту,
Забыўся недзе ў каранёў асіны…

01.12.2011





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восеньская Прыпяць - Уладзімір Пілінога