Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Лес – двор манетны – золата чаканіць

Лес – двор манетны – золата чаканіць
Спыніўся час: ні ўперад, ні назад.
Я не прыйду, дарэмна ты чакаеш,
Мяне замёў асенні лістапад.

Параніў цяжка сум самотных клёнаў,
Закрыла вочы сетка павуцін.
Няма дарогі мне, запаланёнай,
Абпаленай пажарамі рабін.

Я буду тут да новага цвіцення,
Да пазыўных вясенніх салаўёў.
Пакуль жа ўсе спыніліся імгненні,
I я стаю без голасу, без слоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лес – двор манетны – золата чаканіць - Яўгенія Мальчэўская