Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуль певень не запяе

Як Пётр, ад Хрыста адракуся,
Пакуль певень не запяе.
Ад смагі пакуль не звалюся,
Пакуль жылы ў грудзях не парве.
Калі трэцяю песьню пачую,
Бога ў сэрца прыму хутчэй.
Ад пакут пазбаўленне адчую,
Пакаянне брызне з вачэй.
Толькі б паспець, не зпазніцца,
У халодным прачнулася поце.
А на дварэ пятух галасіцца,
Раз’ярошаўшы пер’е на плоце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пакуль певень не запяе - Таццяна Станюш