Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У звечарэлым садзе, што, цямнеючы

У звечарэлым садзе, што, цямнеючы,
Тулiўся ў першай восеньскай журбе,
Я прыгарнуў твой ценькi стан, не ўмеючы,
I ўпершыню пацалаваў цябе.

Пасля… пакуль з вачэй не знiкла ў засенi –
Стаяў адзiн на гулкай паласе…
Ах, як жа тахкалi твае абцасiкi!
Ад стуку – грудзi, думаў, разнясе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У звечарэлым садзе, што, цямнеючы - Ніл Гілевіч