Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У стынь-ваду

У стынь-ваду
апошняга спаткання
закіну чорны
брук
начэй,
перакладу
мелодыю кахання
на мову вуснаў,
рук,
вачэй.
Як і заўжды,
змаўчу і зразумею
цябе адну
ў каторы
раз,
твае сляды
я ружамі засею,
каб не знайшлі
дакоры
нас…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У стынь-ваду - Мікола Яцкоў