Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Злівай ваду

Прыйшла камісія кантролю
у той дурдом, што ледзь жывы.
Пытанне простае павольна
яна паставіла з журбы.

– Як вы праводзіце аналіз
таго, хто быццам ачуняў?
Як атрымаем веды зараз,
дык і ня будзем кідаць “кал”.

– Адказ не надта і дзівосны.
Даем няхвораму мы жбан,
а разам лыжку і, ўсё проста,
вядзем у ванну, дзе ёсць кран.

Там прапануем ваду збавіць,
і ён адразу ж нам адказ.
Камісянты:
– Трэба жбанам?
– Ды пробку трэба ўскінуць…
– Пассс…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Злівай ваду - Франак Нырка