Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ушчэнт

Ушчэнт.
Мае думкі разбіліся цалкам ушчэнт.
Пазёрства. Прытворства. Няма на зямлі адпачынку.
Пабыць бы сабой не стагодде, а толькі хвілінку!
Хіба гэта хабар ад неба – маленькі прэзент.

Маўчу.
Разумею, што нельга, і проста маўчу.
Не ведаю кім, у якой сацыяльнай сукенцы.
А жудасць лупцуе, лупцуе брыдотай па сэрцы…
Не трэба! Не трэба! Я болей сабой не хачу!

Баліць.
Гэта добра, што моцна-прымоцна баліць.
Жывая. Жывая. Жывая. Жывая. Жывая!
Анёлак ратуе, а можа, душа засынае,
Каб заўтра прачнуцца, нарэшце, і проста любіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ушчэнт - Валянціна Драбышэўская