Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Без вады

Без вады

Зноў вадзічку адключылі,
А вы пыску не памылі?
Ну, цяпер з нямытай пыскай
Трэба класціся ў калыску!

Не пацерлі мылцам ручкі
І каравыя анучкі?
Што рабіць, жывым пацець,
Без вады хадзіць, смярдзець…

Захацелі па патрэбе
(Не анёлы ж, не на небе),
Разагналіся куды,
Кажуць вам, няма вады!

Мілы, родненькі камгас!
Ты на тыдзень сорак раз
Адключаеш нам ваду,
А ў адказ пляцеш лухту!

Ну няўжо ж ты сам не п’еш,
Не сціраеш, не жарэш?
Як жа нам нямытым быць
І ад роспачы не выць?

Ты хутчэй давай ваду,
Бо я рыфму падвяду!
З гэнай рыфмай пойдзеш ліха
Ты у “Вожык”, ці ў “Звязду”!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Без вады - Уладзімір Мірончык