Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАБ ІНАЧАЙ УСЁ

Эх, сябры, каб іначай, калі б без ліхой халаднечы –
У лясы б я сыйшоў, заблукаў і прапаў у бярлогах.
Схамянуліся б вы, спахапіліся недзе пад вечар
Можа трэцяга дня і забілі б, напэўна, трывогу.

Што тут думаць, узважваць, чакаць ад жыцьця пераменаў?
Як ня зьнікне няшчырасьць між вас – дык і я непатрэбны…
Толькі ж надта стаміўся я, бл…, ад няшчырасьці гэнай,
Лепш замоўце па зьніклым у храмах зьнядбаных малебны.

Згаладалыя мухі пачнуць, а завершаць мурашкі
Ачышчаць гэты казачны лес ад наіўных прыблудаў.
Эх, сябры, мне бяз вас у лясах паміраць вельмі цяжка,
Толькі з вамі, счарсцвелымі ўшчэнт, я ніколі ня буду.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КАБ ІНАЧАЙ УСЁ - Сяржук Сыс