Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГАРЭЗА

ГАРЭЗА

Пярун гуляе ў нізкіх хмарах,
Пранёсся гулка ў калясніцы,
Як малады. Якая старасць!
Душа жадае весяліцца.

Раве басамі, крэхча часам,
Шырока йдзе па небакраю.
Гудзяць арганамі абцасы,
Яны ж маланкі высякаюць.

Грыміць Пярун, паважна, грозна,
Мурашкі са спіны збягаюць,
Ад страху хмары плачуць слёзна…
Гарэза пакрысе сціхае…
Вясёлка паўстае над краем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ГАРЭЗА - Пётра Мурзёнак