Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рабінавая ноч

Зорка падае долу, бы перасьпелы яблык –
Бойка на зорным полі – Бог змагаецца з д’яблам.
Крочаць па небе грозна богавы й чортавы войскі,
Зь неба страсаючы зоры проста на нашую вёску.

Неба рыкае громам, лье на зямлю няспынна,
І наліваюцца кроўю цяжкія гронкі рабінаў.
Коцяцца валам грымоты, крэсьляць абсяг маланкі,
І не сьціхае бойка аж да самога ранку.

Валяцца на абшары перасьпелыя зоры,
Падаюць у гушчары ды ў лясныя азёры.
Бойка ўжо адгрымела, сьцішыліся нябёсы,
І перуновыя стрэлы стынуць у ранішніх росах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рабінавая ноч - Антон Рудак