Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаму гром злуецца

А лугам, кругам
Ішла вясёлка,
Букет збірала –
Да зёлкі зёлка.
Ішла памалу,
Знайшла тасёмку,
З промняў звязала
Вязёнку-ясёнку.
Яшчэ па рэчцы
Плыла вясёлка,
На дно ўпусціла
Адно вясёлка.
Цяпер вяслуе
Другім вяслом.
І на малую
Злуецца гром.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Чаму гром злуецца - Рыгор Барадулін