Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белая Русь… Чаму назва такая?

Белая Русь…Чаму назва такая?
Тут трэба ўдумацца і не спяшыць.
Белая – чыстая, як шкло празрыстая,
Светлая, як зімняй раніцай снег.

Колькі баёў ішло па ўсёй зямлі,
Якія да нас у той час не дайшлі.
Мірна працуючы продкі жылі
Ва узыходнім краі.

Назва гэта прайшла праз стагоддзі,
Хоць многа было перамен на зямлі.
Навекі яна засталася ў народзе.
Белая Русь, ты заўсёды жыві!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Белая Русь… Чаму назва такая? - Аўтар невядомы