Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Чаму стаю, як паралітык?

Чаму стаю, як паралітык?
Перада мною цэлы свет.
Ужо ад’ехаў і палітык,
І бізнесовец, і паэт!..

Чаму, як перуном працяты,
Скрануцца з месца не магу? –
Я ў будні і ў чужыя святы
Для іх Радзіму берагу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чаму стаю, як паралітык? - Георгій Ліхтаровіч