Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дык чаму ж мы занядбалі

Дык чаму ж мы занядбалі
Нашу мову родную,
Па-расейску заспявалі
пра долю нягодную.

У дзяцінстве размаўлялі
мы на мове роднай,
пасталелі, занядбалі,
палічылі нягоднай.

Беларусы, размаўляйце
Вы на мове роднай,
шчыра сэрца адчыняйце
для думкі свабоднай.

Распраўляйце свае крылы,
ляціце на волю.
Хай усе будуць шчаслівы.
Далоў гарку долю.

6 красавіка 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дык чаму ж мы занядбалі - Галіна Хейлік