Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Журботны працяг песні

“Жураўлі на Палессе ляцяць”…
Чую песню.
На сэрцы – журліва.
Як бы іх на ляту пераняць,
Папярэдзіць бы клін жураўліны.

He ляціце пакуль што туды,
Там, дзе Прыпяць разліта шырока:
Там дыханне няўсцешнай бяды
Узлятае штодня пад аблокі.

I ніякай здагадкі пра смерць.
У засмужанай далі знікаюць.
I не могуць туды не ляцець:
Там, над Прыпяццю, гнёзды чакаюць.

I не могуць свой край пакідаць,
Іх чакае там сонца ў зеніце…
Жураўлі на Палессе ляцяць,
Як сказаць ім: туды не ляціце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Журботны працяг песні - Юрась Свiрка