Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мінулага шматлікія паэты

Мінулага шматлікія паэты
Мову родную ў вершах шанавалі.
Каб не загінула яна, было іх мэтай,
Каб гэты скарб нашчадкі атрымалі.

Адчуе роднай мовы цёплы подых,
Хто ўсёй душой навечна ёй адданы.
І слоў ласкавых шчырасць і лагоднасць
Сагрэе сэрцы іх у знак пашаны.

Чаму тады ўскідаю рукі ў неба?
Чаму прашу ад бога дапамогі?
Чаму ад плачу мне сціскае сэрца,
Калі спяваю я на роднай мове?

Чаму агіда, быццам пракажаны?
А мо дарма пераканаць сябе імкнусь.
Мо ў кнізе той старонкі адарваны
Там, дзе гаворыцца, Радзіма – Беларусь!

І рэчаіснасць сенняшняя сведчыць:
Знямеў народ, згубіў той неацэнны скарб.
І сонца на наш шлях ўсё меней свеціць.
Жадаю толькі не пагасла каб.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мінулага шматлікія паэты - Алесь Лянок