Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліяны слёз над безданню адчаю

Вадзіму

Ліяны слёз над безданню адчаю
Малюе дождж струменямі на шкле.

На попелішчы часу дзень сатлеў,
Пакінуўшы сляды за небакраем.

Вярэдзіць сэрца зноў туга старая.
Грахом няздзейсненым твой вобраз паўстае.

Я ўсё зрабіла правільна, але
Чаму ж сябе за гэта дакараю?

Калі разважнасць з трону саступае –
Становяцца пачуцці на чале…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ліяны слёз над безданню адчаю - Ірына Хадарэнка