Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зброя жанчын – прыгажосьць

Зброя жанчын – прыгажосьць,
І яна мае гэтую зброю.
Будзе праз усё жыцьцё
Несьці свой скарб бяскаштоўны.

Яе вочы блакітныя –
Нібы рэкі, азёры,
Яе доўгія валасы –
Вобраз русалак чароўных.

…А яна паўстае
Між гэтага бруду,
І нясе сваю прыгажосьць
Простаму люду.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зброя жанчын – прыгажосьць - Іна Севярын