Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Летуценне

Я бачыў вобраз твой у сне адно імгненне
Я чуў лагодны шолах жніўя з вусн тваіх
Згубіўся ў мроях і забыўся ў летуценні
Крывя застыла – не магу зрабіць уздых

Гляджу табе ў вочы я закрытымі вачыма
І бачу чысціню байкальскай глыбіні,
Блакіт нябёсаў па-над знойнаю пустыняй,
І Веліч Годнасці Вельможнае Княжны

Салодкі водар кветак майскае чаромхі,
Прачнуцца не дае, вядзе табе ў след
Праз багну гразкую чужой вясны ўвонкі
Ў край чароўных сноў дзівоснае кабет…

Між мноства маладзіц – адная зорка
Сыйшоўшая з бязмежнае сусвету вышыні
Маланкай-бліскавіцай з громам звонка
Разбіла абарону мудрагелістай любві…

Разбіла і сыйшла… Куды, навошта?
Пакінула свой бездакорны вобраз ў душы,
І апусцела сцэна, і балюча трошкі
І зноў гуртуюцца ў нябёсах крумкачы

Самотны золак новага світання
Прамень пяшчотны цела абудзіў
Здаецца як заўжды, але ў растанні
Душа! І сэрца чыніць думкам супраціў!

І з’явішся ты музай сна майго наяве
Каб рэчаіснасць флэшам асвятліць,
Запал пачуццяў жарсткіх распаліць
І сплавіць дзьве душы ў гарачай лаве

Ты скажаш “так” і зробішся навекі
Маім святлом у штодзённай мітусні,
Сяброўкай вернаю, і морам тым, што рэкі
Майго кахання будуць напаўняць заўжды.

2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Летуценне - Алесь Губін