Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы, магчыма, вернемся ў пару

Мы, магчыма, вернемся ў пару
Спелых траў i разважанняў смелых,
А пакуль – прашу, чытач, даруй
За маўчання позняга прабелы!..

Нас, магчыма, апраўдае час…
i плакаты зменяцца i варта;
Надта многа бруду вакол нас,
Шмат таго, пра што казаць не варта.

Тым не менш, даруй ты мне, чытач,
Што, калi валодаў сiлай Слова, –
Не пачуў за смехам нейчы плач…
Гэтага для ганьбы дастаткова.

I таму яшчэ раз – прамаўчу
i пачну свой дзень з малебнай песнi…
Вецер травы спелыя качнуў –
Разагнаў пахмуркi ў паднябессi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы, магчыма, вернемся ў пару - Міхась Курыла