Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ФАЛiЯНТ

Я рэдкую кнiгу трымаю ў руках,-
Кiрылiцы почырк дакладны.
Яе напiсаў, мабыць, сталы манах –
Пра час, не зусiм каб парадны.
А што там няпраўдай, што праўдай было –
Не варта цяпер хвалявацца…

Галоўнае – Слова й праз век ажыло,
Галоўнае – творчая праца!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ФАЛiЯНТ - Міхась Курыла