Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згары ў агні Нязграбнасць дня

Згары ў агні
Нязграбнасць дня
І на вачах
Усохні разам.

Я паглядаю
На зыход,
І ясна бачу
Ўсё выразна…

Не варта мне
І дым глытаць:
Ты цьмееш квёла,
Паступова

Я не жадаю
Ратаваць!
Бо ўся ты –
Як худое слова…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Згары ў агні Нязграбнасць дня - Андрусь Алаў