Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З 8 сакавіка

Чароўны вечар.
Водар кветак.
Блакітных зорак сонны шэпт.
і сьвеціць ціха сівы месяц
Скрозь верхаліны старых дрэў.

Павіншаваць цябе хачу я
Ў гэта вечар веснавы
Каханьня, радасьці, запалу
Адчуць жадаю ў жыцьці!

Жадаю каб твая усьмешка,
Як сонца зьзяла назаўжды.
Каб полымем гарэлі вочы,
Жыцьця яскравага агні!

Вясна прыходзіць.
Сьпевы птушак,
Пачатак новага жыцьця.
Віншую я цябе са сьвятам
Любоў нязгасная мая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З 8 сакавіка - Мікіта Прыходзька