Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шапоча вецер

Шапоча вецер
Пажаўцелым лісьцем,
Ў паветры –
Павуцінак лёгкіх лёт,
Ціхмянаю хадою
Крочыць восень –
Вось і заканчваецца
Йшчэ адзін твой год…
Вясна жыцьця
Так хутка прамінула,
І што было –
Таго ня вернеш ты,
Як рэдка
Ўсё даходзіла да ладу,
Як часта
Бачыў вочы злыбяды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шапоча вецер - Юрась Півуноў