Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакінутая

Колькі болю ў жыцці, колькі жалю,
Колькі скрухі кладзецца на снег.
Ты забыўся ўжо сваю Галю,
Яе вочы, гаворку і смех.

Роўна дзесяць гадоў прамінула
З таго дня, як убачыў яе.
У каханні тваім патанула,
Потым знік назусім, як у сне.

І неспраўджаных мар засталося
Вельмі шмат у яе на душы.
Але так па жыцці павялося:
Дажываем свой век у цішы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пакінутая - Галіна Толах